Чытанне п’есы «...І лісце вернецца да каранёў» у Мінску (18+)

03.04.2025 19:00 - 20:30 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44) ад 25 рублёў

 

Трэцяга красавіка, у чацвер, у Мінску адбудзецца чытанне п’есы Аляксандра Савухі «...І лісце вернецца да каранёў».





Юнацтва — яно такое: хочацца гуляць дый не слухаць старэйшых. Тусоўкі, сябры, каханне. Аднак дзе тая мяжа паміж «асалодамі маладосці» і «звярнуць не туды»? І ці мае жыццё сэнс без павагі да сям’і і сваіх каранёў? Асабліва, калі спрабуеш выбудаваць дыялог з самім сабой, навакольным светам і мінулым.

Драматург прапануе калаж рэальных і ўяўных гісторый — аднак аднолькава важных.

Аўтар:
Аляксандр Савуха

Рэжысёр:
Марыя Гардзіенка

Пераклад:
Вольга Кавалеўская


Працягласць:
1 гадзіна без антракту

Мова:
беларуская і руская


Чытанне п’есы — тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.


Квіткі коштам ад 25 рублёў бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Спектакль "Млявасць" у Беластоку

06.03.2026 19:00 - 07.03.2026 21:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

06.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ