Гарадскі квэст у Баранавічах

30.03.2024 12:00 - 14:00 Баранавіцкі краязнаўчы музей (вул. Савецкая, 72) 15р

У суботу, 30 сакавіка, 4roomclub кліча на гарадскі квэст па Баранавічах.

Выдатная нагода адправіцца ў тур выходнага дня і ў незвычайную экскурсію.

Старт — у Баранавіцкім краязнаўчым музеі.

Квэст будзе складацца з дзвюх частак: у музеі і па вуліцах горада.

Для вашай зручнасці час падабралі такім чынам, каб падладзіцца пад расклад грамадскага транспарту паміж Брэстам і Баранавічамі.

Гуляць можна камандамі ад двух да пяці чалавек. І не забудзьцеся смартфон з інтэрнетам!

Удзел дзяцей магчымы толькі з дарослымі. Квэст разлічаны на дарослую аўдыторыю.

Працягласць — 1,5 — 2 гадзіны.

Удзел — 15 рублёў з чалавека (уваход у музей уключаны ў гэты кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата: 30 сакавіка

Час збору: 12.00; старт — 12.20

Месца старту: Баранавіцкі краязнаўчы музей, вул. Савецкая, 72, Баранавічы


Вам можа быць цікава

Сямейная імпрэза ў Варшаве

31.05.2026 (11:00 - 15:00) музей POLIN (Mordechaja Anielewicza 6,)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ