Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

30.08.2025 - 31.08.2025 12:00 - 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а) 25 рублёў

30 і 31 жніўня ў мінскім батанічным садзе пройдзе гарадскі пікнік Vulitsa Ezha. Два дні любімых страў, новых густаў, добрай музыкі, экалагічнага шопінгу, забаў і сустрэч.




Вас чакае:

  •  Канцэрты беларускіх артыстаў 
  •  Новая пікнік-станцыя з гульнявой зонай 
  •  Бясплатныя майстар-класы 
  •  Барбершоп з кактэйлямі 
  •  Боўлінг і актыўныя гульні 
  •  Зона знаёмстваў для новых сяброў 

Упершыню на фестывалі:
 

Пікнік-станцыя з актыўнымі гульнямі для ўсіх узростаў 
 Бадмінтон, настольны тэніс, кікер 
 Гіганцкая джэнга і петанк 
 Зона знаёмстваў з таблічкамі «Шукаю сябра» ці «Хачу закахацца» 

Творчая зона:
 

 Буцік AGEE з унікальнымі рэчамі з апсайклінгу 
 Майстар-класы па стварэнні прынтоў 
 Стварэнне брошак і велюравых цацак 
 Ганчарнае мастацтва 

Музычная праграма:
 

 У суботу — гурт «Барысаўскі Тракт» і «Лайтовы Live Band» 
 У нядзелю — касмічнае гучанне «Parade of Planets» 

Спецыяльныя актыўнасці:

  Корнхол і боўлінг ад барбершопа Heritage 
 Гастранамічныя хіты горада 
 Ezha Awards — узнагароджанне чэмпіёнаў дзесяцігоддзя 


Квіток на адзін дзень — 25 рублёў. Дзецям з 13 да 18 гадоў і пенсіянерам — 12 рублёў.

Праграму і квіткі глядзіце па спасылцы і завітвайце ў батанічны!















Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Монаспектакль «Сіняя-сіняя» ў Магілёве (16+)

10.07.2026 (18:00 - 20:00) тэатр лялек (вул. Першамайская, 73)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ