Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

21.01.2026 12:00 - 14:00 Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 10 рублёў

У наступную суботу, 31 студзеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць майстар-клас па гарлячках.


Гарлячка - гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў - па два пакецікі кожнага колеру.

Памер бісернай пацеркі - на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка - тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Кошт - 10 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).


Вам можа быць цікава

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Антон Анішчанка ў Варшаве

22.01.2026 (20:00 - 21:00) Klubojadalnia Mlodsza Siostra (ulica Dobra 20)

Кіналекторый "Люм'еры" ў Мінску

29.01.2026 (18:00 - 20:00) НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ