Аповесць «Голы звер» Міхася Зарэцкага цяпер можна паслухаць

Ініцыятыва «Непаслухмяныя дзеці кастрычніка» агучыла аповесць «Голы звер» Міхася Зарэцкага.

«Holy zvier»

Міхась Зарэцкі напісаў гэты твор пасярод пераможнага шэсця савецкай ідэалогіі, і ў цэнтры — цалкам адмоўны герой. Як вам такі паварот? Менск — не сталіца маладой рэспублікі, а горад злачынцаў, прытонаў і публічных дамоў. Не чакалі? Ніхто не чакаў, і таму гэтая аповесць выбухнула ў свой час — нечаканай і недазволенай праўдай пра іншы бок новага чалавека.