З чацвера па нядзелю, з 27 па 30 лістапада, у Варшаве адбудзецца кірмаш гістарычнай кнігі.
Дзякуючы Цэнтру беларускай салідарнасці на кірмашы будзе беларускі стэнд - №75.
А вось і праграма творчых сустрэч і прэзентацый:
27 лістапада
15:00 / Sala Forum
Сустрэча з Ігарам Станкевічам «Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
28 лістапада
15:00 / Sala Forum
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесаркай Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920».
Вядучы - Яраслаў Іванюк.
16:00 / Sala Forum
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»
Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжыбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.
Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на беларускім стэндзе № 75:
28 лістапада ў 16:00 і 29 лістапада ў 11:00 - Дарота Міхалюк
30 лістапада ў 12:00 і 14:00 - Уладзімір Арлоў
Звярніце ўвагу: Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на кірмаш, неабходна ісці ў левы бок да самага канца, дзе вас чакае беларускі стэнд №75.