Выстава «Беларусь Напалеона Орды» ў Варшаве

28.02.2026 - 08.03.2026 12:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

У суботу, 28 лютага, у Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Беларусь Напалеона Орды»





Вас чакаюць 19 арыгінальных літаграфій з калекцыі ініцыятывы MALDZIS, прысвечаных беларускім краявідам і помнікам дойлідства. 

Гэта замкі, касцёлы, сядзібы, якія Напалеон Орда паспеў зафіксаваць раней, чым іх змянілі ці знішчылі войны і час. 

Гэта Нясвіж і Мір, Крэва і Наваградак, Ліда, Камянец, Гомель — амаль два дзясяткі гарадоў, мястэчак і вёсак той Беларусі, якой ужо няма, але якую можна ўбачыць. 

Падчас адкрыцця вас чакае прывітальнае слова ад заснавальнікаў ініцыятывы MALDZIS Рыгора Астапені і Паўла Мацукевіча, а таксама экскурсія па выставе з мастацтвазнаўцам Дзмітрыем Салодкім


Выстава працягнецца да 8 сакавіка. 




Вам можа быць цікава

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Купалле ў Азярцы

20.06.2026 (19:00 - 22:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ