«Горад сонца. Аб ператварэнні Мінска ва ўзорны савецкі горад пасля вайны»: лекцыя ў Мінску

09.02.2022 19:00 - 21:00 Silver Screen Cinemas у гандлёвым цэнтры Dana Mall (вул. Пятра Мсціслаўца, 11) Бясплатнае

Гісторык Антон Дзянісаў запрашае на чарговую лекцыю з цыклу мінскіх гісторый. Гэтым разам гаворка пойдзе пра аднаўленне Мінска з руін.



Дата: 9 лютага

Час: 19.00

Месца: Silver Screen Cinemas у ГЦ Dana Mall, вул. Пятра Мсціслаўца, 11, Мінск

Пасля вайны ўлады нават думалі перанесці Мінск на новае месца. Дзякуючы ідэям і працы выдатных архітэктараў у Мінску з’явіліся шырокія праспекты, вуліцы ўпрыгожылі пампезныя будынкі ў стылі, названым пазней «сталінскі ампір».

Гісторык Антон Дзянісаў раскажа пра гэтую вялікую будоўлю, пра лёсы маштабных архітэктурных праектаў і іх аўтараў, а таксама паўсядзённае жыццё гараджан. Вы ўбачыце ўнікальныя эскізы і планы, якія распрацавалі архітэктары, рэдкія кадры і фатаграфіі, пачуеце пра лёсы архітэктараў і простых гараджан.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ