Грамніцы ў Азярцы

17.02.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў
 


У суботу, 17 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Грамніцы.



Дата: 17 лютага

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 



Грамніцы — дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню». 

Гэта адно з нерухомых святаў народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных. 

У гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і ўбачыць, як мільгае бліскавіца. 

Асаблівае значэнне надавалася грамнічнай свечцы, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны гаспадар ведаў, што гэтая свечка дапаможа засцерагчы хату ад усялякай бяды. 


У гэты пераломны дзень казалі: «На Грамніцы — паўзіміцы». Таму другая назва свята — Стрэчанне. Людзі тлумачылі сэнс свята, як сустрэча Зімы і Лета. 

У некаторых мясцінах хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды, спяваць веснавыя песні. 

У вёсцы Новае Палессе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці на Грамніцы ладзілі святочнае шэсце з абразом і грамнічнымі свечкамі. 

Таксама неслі ялінку, якая была ўпрыгожана кветачкамі, што сімвалізавала вясну. Лічыцца, што калі елачка будзе добра ўпрыгожана, то вясна будзе цёплай.

 Разам уся грамада вадзіла карагоды і танчыла. 

Далучайцеся і вы! 



Вас чакае: 

Расповед пра свята «Грамніцы» і грамнічную свечку;

 Майстар-клас па вырабе кветак з паперы; 

Майстар-класы па набіванцы і выцінанцы; 

Гульнявая пляцоўка; 

Абрад з в. Новае Палессе Лельчыцкага раёна; 

Карагоды, песні і традыцыйныя танцы вакол вогнішча. 


Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.







Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ