У суботу, 15 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Грамніцы.
Грамніцы — дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню».
Адно з нерухомых святаў народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў і 15 лютага ў праваслаўных вернікаў. У гэты дзень можна было ўпершыню пачуць гром і ўбачыць маланку.
Здаўна лічылася, што незвычайнымі ўласцівасцямі валодае грамнічная свечка, якую выраблялі сваімі рукамі. Кожны чалавек ведаў, што гэтая свечка дапаможа абараніць хату ад усялякай бяды.
У гэты пераломны дзень казалі: «На Грамніцы — паўзіміцы». Таму другая назва свята — Стрэчанне, што сімвалізавала сустрэчу Зімы і Лета.
У некаторых мясцінах хлопцы раскладвалі вогнішча, прыносілі дровы і старыя рэчы. Калі ўсё было падрыхтавана, прыходзілі дзяўчаты і пачыналі вадзіць карагоды, спяваць веснавыя песні
Вас чакае: