Выстава Міхаіла Ляўковіча «Зачараванне плюс» у Віцебску

12.02.2025 - 30.03.2025 17:00 - 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32) 5 рублёў


12 лютага ў мастацкім музеі адкрываецца выстава акварэляў Міхаіла Ляўковіча «Зачараванне плюс», прымеркаваная да 75-годдзя віцебскага мастака.





Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 9 сакавіка 1950 года ў вёсцы Язна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. У 1976 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Кірава. Вучыўся ў мастакоў-педагогаў Анцімонава і Арлова. Узначальваў аб’яднанне мастакоў «Віцебская акварэль» (1995-2011).


Міхаіл Ляўковіч — яскравы прадстаўнік Віцебскай мастацкай школы. Працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, фігуратыўнай і нефігуратыўнай тэматычнай кампазіцыі.

На юбілейнай выставе прадстаўлена 56 работ розных гадоў.


Працуе выстава да 30 сакавіка.




Вам можа быць цікава

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Арцём Невыважук у Беластоку (16+)

24.05.2025 (19:00 - 21:00) Bialystok Music Club (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ