Гуканне вясны ў Батумі

22.03.2025 13:00 - 16:00 аКсяродак (Парнаваза, 62А) free donation
 

У суботу, 22 сакавіка, беларусы Батумі гукаюць вясну.





Фалькларыстка Алена Ляшкевіч распавядзе пра гуканне вясны.

Вы даведаецеся:

  • дзе ў беларускім традыцыйным календары межы між зімой, вясной і летам;
  •  навошта выганялі зіму і гукалі вясну;
  •   чым гукальныя песні адрозніваюцца ад звычайных вяснянак і г.д.


Таксама ў праграме:

  • Майстар-класы
  •  Смачны перакус ( 5 лары за халаднік)
  • Птушыныя спевы
  • Гульні, танцы, карагоды



Калі ў вас ёсць беларускае традыцыйнае адзенне ці нешта, што да яго адсылае, прыходзьце ў ім. Калі ж не, прыходзьце па магчымасці ў чырвона-белых колерах.

Бярыце з сабой музычныя інструменты (асабліва ўсялякія свісцёлкі).

Таксама прыносьце з сабой пачастункі і напоі. На свяце будуць гатаваць халаднік, але ўсіх дасыта накарміць не паспець.


Увогуле давайце рабіць свята разам!


Уваход — free donation.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ