ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

01.04.2023 12:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае

У суботу, 1 красавіка, філіял Веткаўскага музея кліча гукаць вясну!
 


Дата: 1 красавіка

Час: 12.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель


«Гуканне вясны» — гэта старажытны абрад, звязаны з абуджэннем прыроды і заклікам вясны, своеасаблівы пераход ад зімы да лета.

Прыходзьце ж справіць усім разам адзін з самых адметных абрадаў Гомельскага Палесся і абудзіць зямлю ад зімовага сну (а то гляньце, што творыцца!).

Гэта абрадавае дзеянне павінна адзначацца весела, шумна: са спевамі, гульнямі, карагодамі, танцамі!

План такі:

пойдзем на ўзбярэжжа ракі Сож;

паспяваем разам традыцыйныя веснавыя песні;

паводзім карагоды ды пагуляем у веснавыя гульні;

пасмакуем печаных птушачак — абрадавае печыва;

зробім пудзіла Зімы;

прыгатуем яечню;

 і зладзім шмат іншых цікавых абрадавых дзеянняў.


Дапаможа гукаць вясну фальклорны гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.

Прыходзьце самі ды бярыце з сабой вясёлую кампанію. Радыя будуць усім! Чым больш людзей, тым цудоўнейшую наклічам вясну!

Апранайцеся цёпленька, бярыце з сабой асабістую рэч, якую можна спаліць (як увасабленне таго, з чым жадаеце развітацца з надыходам вясны), а таксама гарбату і пачастункі да сумеснага стала.

Збор — ля музея.

 Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Андрусь Такінданг у Варшаве

03.07.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Задзвінскае Купалле ў Віцебску

06.07.2026 (19:00 - 22:00) (вул. Чайкоўскага, 3 і 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ