Заняткі будуць праходзіць па чацверах раз на два тыдні.
На занятках засяродзяцца на вывучэнні абрадавых і лірычных песень, што паходзяць пераважна з паўднёвых тэрыторый Беларусі. Будуць карыстацца багатымі архіўнымі зборамі, а таксама запісамі з уласных палявых даследаванняў вядоўцы.
Заняткі будуць дапоўнены практыкаваннямі па пастаноўцы голасу, дыханні і ўсведамленні цела (у тым ліку працай з напружаннямі).
Выкладчыца - Караліна Падруцкая, культуралагіня, педагог, удзельніца гурта «Z Lasu», які выконвае песні ўкраінскага, беларускага і польскага Палесся, больш за 15 гадоў займаецца традыцыйным спевам.
Удзел - 80 злотых адзін занятак, 150 злотых у месяц альбо 330 злотых за ўвесь курс на 3 месяцы. Рэгіструйцеся па спасылцы.