Гуканне вясны з ASTROŪNA ў Беластоку

02.04.2023 18:00 - 20:00 кавярня беластоцкага тэатра лялек (Kalinowskiego 1) ад 50 злотых

У нядзелю, 2 красавіка, прыходзьце гукаць вясну разам з менскім фольк-гуртом «ASTROŪNA».



Дата: 2 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы) 

Месца: кавярня беластоцкага тэатра лялек, Kalinowskiego 1, Беласток


Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў! А раптам вы яшчэ не чулі, як гучыць беларуская колавая ліра або дуда, гуслі або дудка-спарыш з-пад Магілёва?

Квіткі — 50 злотых, калі замовіце загадзя праз мэйл фонду «Тутака»: info@tutaka.org. Альбо 60 злотых на ўваходзе.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ