Памерла рэстаўратарка і майстрыха выцінанкі Валянціна Слюнчанка

У Мінску пайшла з жыцця рэстаўратарка, педагог і сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Валянціна Слюнчанка, паведамляе"Наша Ніва". Ёй было 86 гадоў.
Валянціна Слюнчанка

Працуючы ў навукова-праектным інстытуце рэстаўрацыі Міністэрства культуры БССР, Валянціна Антонаўна стаяла ля вытокаў адраджэння мастацтва выцінанкі ў Беларусі. Дзякуючы яе ініцыятыве і намаганням, гэта страчаная традыцыя была ўключана ў праграмы навучання дзяцей і моладзі ў студыях мастацкай творчасці.

Валянціна Слюнчанка была ўдавой выдатнага беларускага рэстаўратара Валерыя Слюнчанкі.