Гульні без межаў у Варшаве

02.10.2022 11:00 - 20:00 сядзіба «Авангарду» (Targowa 66) Бясплатнае

2 кастрычніка, у нядзелю, Таварыства Авангарду і Беларускі Моладзевы Хаб ладзяць вялікую гульнявую імпрэзу «Гульні без Межаў».



Дата: 2 кастрычніка; дэдлайн запісу на ролевыя гульні — 30 верасня да 23.30.

Час: з 11.00 (час мясцовы)

Месца: сядзіба «Авангарду», Targowa 66, Варшава

Тут будуць гуляць у ролевыя гульні, а таксама ў настолкі, знаёміцца і канэкціцца. Такім чынам арганізатары хочуць заінтэграваць людзей з суседніх краін і людзей, якія жывуць у Варшаве.

Калі хочаце згуляць у ролевую гульню, то рэгіструйцеся па спасылцы (дэдлайн рэгістрацыі — да 23.30 па варшаўскім часе 30 верасня).

Апісанні ролевых сесій можна пачытаць вось па гэтай спасылачцы.

Не атрымалася запісацца на сесію? Не бядуйце: на «Гульнях без Межаў» будзе дзяжурны ГМ, на сесію якога можна прыйсці без рэгістрацыі.

Асноўнай мовай імпрэзы будзе польская, так што можна будзе добранька падвучыць яе ў прыемных умовах. Але ж калі пераймаецеся, што нічога не зразумееце, — не хвалюйцеся, на імпрэзе будуць перакладчыкі з польскай мовы.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Паказ фільма «Развітанне» ў Беластоку

15.03.2026 (16:00 - 17:00) аб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ