«Мова Нанова» з Валянцінам Сюйкевічам у Кракаве

29.03.2026 16:00 - 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) вольны данат



У нядзелю, 29 сакавіка, у Кракаве адбудзецца новая сустрэча «Мова Нанова». 





Ці можна вывучыць беларускую мову так, каб размаўляць на ёй плынна і натхняць іншых? 

Валянцін Сюйкевіч
родам з Кітая вывучыў беларускую мову і сёння не толькі свабодна на ёй размаўляе, але і натхняе беларусаў і беларусак часцей карыстацца роднай мовай. 

Але гэта яшчэ не ўсё. 

Спадар Валянцін раскажа пра таямнічы свет кітайскіх іерогліфаў: як яны з’явіліся, як працуюць і што хаваецца за гэтымі знакамі. 

А напрыканцы сустрэчы вас чакае майстар-клас па каліграфіі. Кожны ўдзельнік і ўдзельніца зможа паспрабаваць напісаць іерогліфы і зрабіць уласную закладку, якую забярэ з сабой. 


Удзел — вольны данат. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

24.03.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Дзень Волі ва Уроцлаве

25.03.2026 (17:00 - 19:00) Plac Wolności — Pręgierz, Rynek

Адкрытая беларуская кухня ў Брне

26.03.2026 (16:00 - 18:00) Místogalerie — Dům Skleněná louka (Kounicova 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ