Гвалт і культ сілы ў беларускіх каштоўнасцях: анлайн-дыскусія ад *Сумленных людзей

15.08.2024 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае
 


У чацвер, 15 жніўня, *Сумленныя людзі ладзяць новую анлайн-дыскусію пра каштоўнасці беларусаў. Гэтым разам абмяркуюць гвалт.






Дата: 15 жніўня

Час: 19.00 (час мінскі, гэта 18.00 па Варшаве і 19.00 па Вільні)

Месца: zoom 




Пасля 2020 году нарадзіўся мем, што беларусы — коцікі. Што для нас непрымальны гвалт, што мы ўсё робім па правілах. 

Але ці сапраўды гэта так? Ці гэта толькі прыгожы міф? 

Праблема хатняга гвалту застаецца вельмі вострай. Нават па афіцыйных звестках кожны год міліцыя рэгіструе 80 тысяч паведамленняў аб гвалце ў сям’і — і гэта толькі зафіксаваныя выпадкі. А кожнае трэцяе забойства ў Беларусі здзяйсняецца рукамі блізкіх. 


І не трэба забывацца, што ўвесь той масавы гвалт, які распачаўся з 2020 года, робіцца таксама рукамі беларусаў і беларусак.

 З другога боку, можна ўзгадаць масавыя мірныя пратэсты. Асэнсавана негвалтоўны супраціў. Павагу да правілаў і законаў. 

Дык ўсё ж такі, ці ёсць сярод каштоўнасцяў беларусак і беларусаў культ сілы? Як мы ставімся да гвалту?



 Удзел бяруць:

Генадзь Коршунаў, сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй

Кацярына Раецкая, вядоўца, прадзюсарка тэле- і відэакантэнта

 Тарас Тарналіцкі, журналіст, кінааглядальнік

 Ксенія Малюкова, каардынатарка медыя-праекта Girls Power Belarus

Вадзім Мажэйка, палітычны аналітык 



Прымаючы рашэнне, памятайце аб бяспецы.


 Бяспечная рэгістрацыя — па спасылцы: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_ItjuT1wBRm-YxHn8IGO9Hw


 *Сумленныя людзі не перадаюць вашыя дадзеныя трэцім асобам.







Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «Брэстчына этнаграфічная» ў Брэсце

03.04.2026 16:30 - 10.05.2026 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ