Гародня. Адкрыццё выставы Яўгена Кандратовіча “Dark Jazz”

19.01.2014 16:30 - 19:00 антыкафэ (вул. Вялікая Траецкая, 48) Бясплатнае
Персанальная выстава маладога фатографа з Гродна Яўгена Кандратовіча пад назвай “Dark Jazz” адкрыецца 19 студзеня ў антыкафэ “Живое время”. Наведнікаў вернісажа чакае жывая музыка, фуршэт і падарунак – паштоўка з аўтографам.
Серыя фотаздымкаў “Dark Jazz” прадстаўляе начное жыццё Гродна. Яўген Кандратовіч – чалец народнага фотаклуба “Гродна”, займаецца фота з 2006 года. Удзельнік выстаў у Гродне, а таксама Расіі, Літвы і Швецыі. Скончыў курсы па фотажурналістыцы ў межах гарадзенскай МедыяСтудыі. Выстава адкрываецца 19 студзеня ў 16.30. Пабачыць яе можна будзе да 7 лютага. Месца: антыкафэ “Живое время”, вул. Вялікая Траецкая, 48

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/news/12054/
© Твой стыль


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Чытка п’есы «Інсула» ў Лондане

23.09.2025 (19:00 - 21:00) Stone Nest (136 Shaftesbury Ave)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ