Гродна. Elen Carot у “Краме Ц”

04.08.2015 18:00 - 20:00 "Крама Ц" (В.Траецкая 16) Бясплатнае

Тэкстыль: традыцыя, сучаснасць. Elen Carot у “Краме Ц”

Лекцыя на тэму беларускага строя ад майстэрні “Elen Carot”  (Мінск)

В.Траецкая 16, “Крама Ц”

4 жніўня, 18.00

 

Адны з найлепшых у Беларусі вытворцаў традыцыйнага і стылізаванага адзення, майстэрня Elen Carott, завітаюць у “Краму Ц” на чарговы гістарычны аўторак.

Жанчыны раскажуць, як усё распачалася, у чым асаблівасці іх вышыванак, раскажуць пра строі, арнамент, каноны вышыўкі яго на адзенні, падзеляцца меркаваннем наконт інтэграцыі традыцыі ў сучаснасць, а таксама прэзентуюць некаторыя мадэлі свайго вырабу, у тым ліку і доўгачаканую школьную форму для маладых беларусаў.

“Пры першай сустрэчы прыйшоў у захапленне ад гэтых жанчын. Ідэйных, дасведчаных, гасцінных і вельмі цікавых у размове. Яны самі – традыцыйны вобраз беларускай жанчыны. Сціплай, працавітай і дабразычлівай. Вельмі прыемна будзе бачыць іх у гасцях на нашых землях.” – А.Н.

Мы не ствараем моду, мы ўводзім культуру. Новы погляд на традыцыйнае адзенне: народ і ягоны нацыянальны касцюм, беларускае светаўспрыняцце праз вопратку. (с) “Elen Carotte”

Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”

 

Даведка:

Гандлёва-культурная прастора  «Крама Ц» – гэта праект, што яднае тры крамы пад адным дахам;

– гэта месца, у якім можна прыемна і з карысцю для сябе адпачыць  за кубкам духмянай кавы, папрацаваць ва ўтульнай атмасферы, пастасавацца з зычлівымі людзьмі.  Месца, дзе жывуць беларускія традыцыі.

– гэта сувеніры і карысныя для жыцця рэчы ручнога вырабу з натуральных матэрыялаў, настольныя гульні, экалагічная мэбля з масіву;

– гэта адукацыйныя лекцыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі, гульнятэкі і турніры настольных гульняў, майстар-класы па рамёствах, кіна-пятніцы і цёплая хатняя тмасфера з кубкам гарбаты або кавы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Канцэрт беларускіх музыкаў у Стыла

18.07.2026 22:00 - 19.07.2026 01:00 Piazza Matteotti

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ