Гародня. Ток-шоў “Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?”

07.05.2015 18:30 - 21:00 Антыкавярня “Жывы час” (вул. К. Маркса, 13/1) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!”запрашае на самае сямейнае афлайнавае ток-шоў,  якое адбудзецца ў Гародні 7 мая.

За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў, якія валодаюць беларускай мовай, скарацілася на 14%, і адна з  прычын – дэмаграфічная: беларусаў становіцца меней. Беларускай мовы таксама менее,  бо толькі ў 7 сем’ях са 100 дзеткі з маленства чуюць беларускую мову.  Ці назавуць самыя маленькія грамадзяне краіны сябе беларусамі праз 10-15 гадоў, і калі так, то што яны будуць мець на ўвазе? Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае абмеркаваць, што стаіць за гэтымі лічбамі, і скіраваць zoom калектыўнай увагі на пытанні, з якімі сутыкаюцца ў канкрэтных сем’ях:

“Мы хацелі б размаўляць з сынам па-беларуску, аднак як ён будзе камунікаваць з аднагодкамі?”, “Як можна выхоўваць дзіця па-беларуску, калі навокал усе размаўляюць па-руску?”, “Дзе знайсці дзіцячыя кніжкі і забаўлянкі па-беларуску?”, “Навошта ўвогуле ўсё гэтае “беларускае”, галоўнае, каб вырас добрым чалавекам”…

Самі гарадзенцы і госці мерапрыемства, якія абралі не самы просты шлях выхавання дзетак, раскажуць пра ўласны досвед выхавання і адукацыі сваіх дзяцей па-беларуску і ў беларускай традыцыі. У сустрэчы возьмуць удзел:

– Таццяна Яворская, грамадскі дзеяч, шматдзетная маці, і яе дзеці: Альгерд (12 гадоў) і Рагнеда (11 гадоў);

– Наталля Вашкевіч, мантэсоры-педагог, з сынам Максімам (7 гадоў);

– Святлана Чакушка, адна са стваральнікаў праекта “Забаўлянкі для Янкі”;

Для дзяцей будзе абсталяваная спецыяльная kid’s zone з размалёўкамі, кніжкамі і цацкамі.

Усё, што вы хацелі ведаць пра выхаванне беларускасці, але не ведалі, у каго спытацца!

 

7 мая

Антыкавярня “Жывы час”, вул. К. Маркса, 13/1.

18:30.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гродне

28.05.2025 12:00 - 13.06.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Фэст «LAZNYA» ў Воўкавічах

06.06.2025 11:00 - 08.06.2025 22:00 «Пціч цэнтр»

Майстар-клас па вырабе лялькі «На здароўе» ў Гомелі

07.06.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Шпацыр па беларускіх слядах у Беластоку

08.06.2025 (13:00 - 15:00) (каля надпісу Białystok на пляцы Яна Паўла ІІ насупраць кафедральнага сабора)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ