Гістарычная серада ў кнігарні «Логвінаў»

12.09.2012 19:00 - 21:00 Кнігарня "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

12 верасня, а  19.00 ў кнігарні «Логвінаў» (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новай гістарычнай літаратуры з удзелам яе аўтараў і выдаўцоў. Для ўдзелу ў сустрэчы з Варшавы спецыяльна прыедзе гісторык Ян Шумскі, аўтар контраверсійнай манаграфіі “Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.). Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі”, якая нядаўна выйшла ў перакладзе на беларускую мову. Кніга расказвае пра беларускі, польскі і ўкраінскі супраціў у Заходняй Беларусі 1944-1953, а таксама раскрывае механізмы русіфікацыі і саветызацыі яе карэннага насельніцтва.

Гісторык Андрэй Мацук прадставіць свежы нумар часопіс “ARCHE” – “Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага”, які ўзняў буру зацікаўлення сярод беларускага чытача.
Гісторык Алесь Пашкевіч прадставіць пашыранае і дапоўненае перавыданне даследавання Алега Латышонка “Нацыянальнасць — беларус”.

Рэдактар “ARCHE” Валер Булгакаў прэзентуе пераклад на беларускую мову даследавання прафесара Гарвардскага ўніверсітэта Сяргея Плахія “Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі”. Ён таксама раскажа пра багата ілюстраваную кнігу “Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006)” (1228 старонак), якая нядаўна пабачыла свет.

Будзе прадстаўлены папулярны сёлетні нумар “ARCHE” “Гісторыя беларускай штодзённасці”.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошні канцэрт N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Настолкі па-беларуску ў Познані

08.11.2025 (15:00 - 17:00) КУТ (Крамарска, 32)

Выстава Віктара Шылко і Леаніда Мядзвецкага ў Віцебску

04.12.2025 17:00 - 14.12.2025 18:30 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ