Гістарычны панядзелак у кнігарні “логвінаЎ”

19.01.2015 19:00 - 20:00 Кнігарня “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Прэзентацыя фундаментальнага даследавання гісторыка Віктара Цемушава “На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.)”. Выданне выйшла ў цвёрдай вокладцы, мае каля 500 старонак аб’ёму, у тым ліку каля 35 унікальных мапаў літоўска-маскоўскага памежжа, надрукаваных на крэйдаванай паперы.

У імпрэзе возьмуць удзел гісторыкі Валянцін Голубеў, Сцяпан Цемушаў, Васіль Варонін, Аляксандр Казакоў ды іншыя

Чакаем вас у найбліжэйшы панядзелак, 19 студзеня, а 19.00 па адрасе пр. Незалежнасці, 37а (кнігарня “логвінаЎ”). Пачатак а 19.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова «Нетутэйшая далечыня» ў Вільні

14.06.2025 (16:00 - 18:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Слава Камісаранка ў Варшаве

24.06.2025 (18:30 - 23:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ