Гомель. Адкрыццё выставы Валерыя Ляшкевіча “Сімвалы”

10.03.2015 15:00 - 18:00 Гомельскі абласны цэнтр культуры (вул. Ланге, 17) Бясплатнае

10 сакавіка ў гомельскім абласным цэнтры культуры па адрасе Ланге, 17 адкрыецца выстава таленавітага гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча, які, акрамя несумненных мастацкіх вартасцяў сваіх работ, вядомы таксама тым, што многія гады жыве на вуліцы.

Валерыя Ляшкевіча гамяльчане часта могуць бачыць у пачатку Савецкай, дзе ён выстаўляе свае карціны на продаж. Мастак нарадзіўся ў Гомельскай вобласці і вучыўся ў Бранскім мастацкім вучылішчы. Пасля двойчы спрабаваў паступіць у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, але абедзве спробы былі няўдалымі.

Пасля 15 гадоў жыцця ў «Паўночнай Пальміры» мастак вырашыў вярнуцца на радзіму, але яго не пусціў дадому ўласны брат, сказаўшы, што ўсё належыць цяпер дзецям, і для яго месца ўжо няма. Цяпер Валерый жыве на вуліцы, захоўвае карціны ў камеры захоўвання на вакзале, а сам начуе на лаўках.

Часам мастак ездзіць у Пецярбург, і менавіта Пецярбуржская знатакі выяўленчага мастацтва дапамаглі яму арганізаваць першую выставу, што паслужыла штуршком для далейшых.

Выстава Валерыя Ляшкевіча будзе доўжыцца да 17 сакавіка і будзе працаваць з 11 раніцы да 6 вечара, а ў дзень адкрыцця з 3 гадзін дня. Уваход вольны.

 

odsgomel.org


Вам можа быць цікава

Выстава “Замест тысячы слоў” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 08.03.2026 19:00 Галерэя “Лабірынт” (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

06.03.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ