• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гомель

Гомель. Этна-вечарына “Дай, Божа, знаць, з кім век векаваць!”

Пачатак: 19.01 (17:00)
Канец: 19.01 (21:00)
філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
(Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт: 10 000
Google

19 студзеня ў традыцыі заканчваўся даволі цікавы час, які ў народзе празвалі “Крывымі вечарамі”. Усе гэтыя вечары ад Каляд да Вадохрышча забаранялася прасці, ткаць, вышываць і ўвогуле рабіць хатнюю работу. Галоўная праца на гэты час – гулянні. Як казалі нашы продкі, галоўнае – умей танчыць ды спяваць, а работу рабіць гора навучыць.  А яшчэ гэта былі адны з самых таямнічых вечароў, калі дзяўчаты маглі даведацца пра свой будучы лёс. Супрацоўнікі музея падзеляцца ўсімі таямніцамі варожбаў, якія ведаюць самі.

Так што, як заўжды, філіял Веткаўскага музея будзе рады вітаць сяброў у сваёй хаце! Што?

  • традыцыйная вячэра з куццёю;
  • варожбы;
  • выступ этна-гуртоў “Млын Сонца”, “Ягорава гара” (магчымыя і раптоўныя госці);
  • традыцыйныя танцы-скокі;
  • прагляд відэафільма “Крывыя вечары” пад гарбатку на развітанне.

Дзе?

  • філіял Веткаўскага музея ў Гомелі.

Калі?

  • 19 студзеня (на Вадохрышча), 17.00.

З сабой трэба мець:

– нешта перакусіць;

– нешта выпіць (безалкагольнае);

– пажадана прывесці пару для скокаў;

– і, канешне ж, добры настрой.

Кошт уваходу: 10 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип