Горадня. Кніжны фрымаркет

13.09.2015 12:00 - 18:00 Бібліятэка імя Макаёнка (чытальная заля) (вул. Цітова, 12) Бясплатнае

Кніжны фрымаркет, прымеркаваны да Дня бібліятэк, пройдзе 13 верасня ў дзіцячым аддзеле Цэнтральнай бібліятэцы імя Макаёнка.

Гарадзенцы змогуць прынесці непатрэбныя кнігі, дыскі, аўдыёкнігі, паштоўкі і нататнікі ў добрым стане, каб бясплатна абмяняць іх на іншыя. Па традыцыі фрымаркетаў, чалавек мае права прынесці нешта для абмену і нічога сабе не выбраць або, наадварот, нічога не ахвяраваць, але ўзяць тое, што яму спадабаецца.

Фрымаркет пройдзе з 12.00 да 18.00 у чытальнай зале бібліятэкі па вул. Цітова, 12.

З 14.00 там будуць праходзіць майстар-класы для дзяцей ад 7 гадоў па вырабе кніжных закладак з паперы і handmade паштовак.

Арганізатары кажуць, што кніжны фрымаркет гэта не толькі магчымасць даць новае жыццё ўжо прачытаным кнігам, але і выдатны фармат сямейнага адпачынку.
 

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ