Гродна. Фестываль “Каложскі дабравест”

------------ Бясплатнае

У 2014 годзе Гродна будзе прымаць трынаццаты па ліку міжнародны фестываль царкоўных спеваў.

У ліку гасцей ужо заявіліся жаночы ансамбль з Арменіі, які спявае ў адным з храмаў Эчміадзіна, духовага цэнтра армянскай апостальскай царквы, і мужчынскі калектыў з Супрасля. Адкрые фестываль выступ уладальніка Гран-пры сёлетняга “Каложскага дабравесту” – хор студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага пад кіраўніцтвам С.Калініна. У першыя дні фэсту ў Свята-Пакроўскім саборы пройдуць конкурсныя праслухоўванні ўдзельнікаў. А 20 і 21 лютага ў Гродзенскім музычным каледжы і ў Новым замку адбудуцца пазаконкурсныя канцэрты для шырокага кола слухачоў. У час правядзення “Каложскага дабравесту” ў Гродне пройдуць таксама тэматычныя выставы, кіналекторыі, вечарыны духовай паэзіі і песні.   Фестываль “Каложскі дабравест” з 2002 года ладзяць Гродзенская праваслаўная епархія і Гродзенскі аблвыканкам. У журы – святары з музычнай адукацыяй, выкладчыкі музычных навучальных установаў Беларусі, Расіі, Францыі, Румыніі, кампазітары, кіраўнікі харавых калектываў.

 

Паводле http://grodno.gov.by Здымак http://grodnonews.by

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/news/11870/
© Твой стыль


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Канцэрт «Вечар у Парыжы» ў Мінску

14.09.2025 (19:00 - 21:00) прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

«Ляпіс Трубяцкі» ў Беластоку

18.09.2025 (20:00 - 22:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ