Гродна. Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання

22.01.2014 19:00 - 22:25 Гродзенскі абласны драматычны тэатр (Маставая, 35) Бясплатнае

Уладзiмiр Рудаў, камедыя ў 2-х дзеях

Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі. І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт. І запытаўся Чорт у Селяніна: “А сам ты хто такі будзеш? На што годны?” Прапанаваў Чорт Селяніну выпрабаваць сябе, моц сваю чалавечую і волю праверыць. Ды не проста так – за грошы. Ці вытрымае Селянін іспыты?
Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт
Мастак – Ірына Кадзюкова
Сцэнаграфия – Валерый Аляшук
Кампазітар – Анатоль Кандыба
Фальклорнае афармленне – Мікалай Бянько
Дзеючыя асобы і выканаўцы:
Селянін –  Аляксандр Луцэнка
Маланка –  Ала Лук’янава
Жыд – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей КурыленкаУладзімір Капранаў
Чорт –  Васіль Мініч
Прэм’ера – 1995 год

Спектакль на беларускай мове
Працягласць 2 гадзіны з антрактам

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ