Гродна. Мастацкая культурна-асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”

29.11.2015 18:30 - 19:30 Актавая зала Свята-Пакроўскага сабора (вул. Акадэмічная, 2) Бясплатнае

Мерапрыемства прыўрочана да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (г. Гродна, Акадэмічная, 2).

Удзел возьмуць:

• протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора (прывітальнае слова);
• Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (даклад “Уладзімір Караткевіч на мяжы беларускіх вераванняў”);
• Брусевіч Анатоль Аляксандравіч, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (даклад “Хрысціянскія матывы ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча”);
• Манах Іаан Бембель, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра (даклад “Рэлігійны светапогляд Уладзіміра Караткевіча”);
• Іерэй Павел Каспяровіч (даклад “Тэма Другога Прышэсця ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні””).

У межах імпрэзы літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч распавядзе пра апублікаваны ў новым нумары “Дзеяслова” дзённік Уладзіміра Караткевіча. Таксама прымуць удзел бард Таццяна Салаўёва і рок-спявак Алесь Дзянісаў.

Імпрэза пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны. Пачатак у 18:30.


Вам можа быць цікава

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ