Гукайма вясну разам!

06.04.2013 12:00 - 19:00 Цэнтральны парк імя М. Горкага (ст. метро Плошча Перамогі) Бясплатнае

Надакучыла зіма? Прыходзь гукаць вясну 6-га красавіка ў Цэнтральны парк  імя Горкага ў Мінску! Будзьма разам – і стане горача!

Пачатак а 12-й гадзіне.

Гуканне 06 красавіка

Гуканне вясны — старажытнае свята, калі беларусы развітваюцца з зімой і сустракаюць вясну. Галоўная ідэя веснавога цыклу народных святаў – адраджэнне і аднаўленне прыроды. Прыход вясны шанавалі – клікалі яе на зямлю, заманьвалі яе разнастайнымі гульнямі, спевамі і карагодамі, звярталіся  да сонца, каб тое хутчэй  пачало грэць.

Прыходзь заклікаць, сустракаць і радавацца вясне разам з двума дзясяткамі фальклорных гуртоў! Будуць ”Гарэзы”, “Забава”, “Пацешнік” і “Багач”, расквітнеюць “Кветкі”, сагрэе “Вырай”, зайграе “Жалейка”, чакаецца нават “Лецейка”!

Пры ўдзеле культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ