Гуканне вясны на Чэрвеньскім рынку

14.03.2015 11:30 - 13:00 на Чэрвеньскім рынку (вул. Маякоўскага, 184 (м-н Лошыца)) Бясплатнае

14 сакавіка УП “Чэрвеньскі рынак у Лошыцы” і РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” запрашаюць на Гуканне вясны на найстарэйшым рынку Мінска. Чакаем усіх ахвочых пагукаць вясну ў горадзе!

Гуканне вясны – гэта свята абуджэння прыроды, ушанаванне вясны як пары сонца, цяпла і кахання. Вы пачуеце аўтэнтычныя песні-вяснянкі, зможаце далучыцца да карагодаў, паскакаць пад дуду і пагуляць у традыцыйныя гульні беларусаў.

Адмыслова для свята рыхтуюцца “жавароначкі” – печыва ў форме птушак, а прадпрымальнікі рынку парадуюць вас святочнымі зніжкамі. Адчуйце вясёлую атмасферу вясновага кірмашу і народнага гуляння!

Чакаем вас на Чэрвеньскім рынку, вул. Маякоўскага, 184 (м-н Лошыца)

Свята працягнецца з 11.30 да 13.00

https://vk.com/event89297897
Тэл. для даведак – 8029 330 99 40 Наталля.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ