Гульнятэка па-беларуску ад “Скарбонкі гульняў”!

16.02.2019 12:00 - 12:00 прастора Кніжная шафа (пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Уваход вольны

Чым больш за ўсё любяць займацца дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба, веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! Што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?!

Прапануем вам са сваімі дзеткамі (ад 7 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія
гульні! Яны дапамогуць дзецям патрэніраваць беларускае маўленне, пашыраць іх слоўнікавы запас, паспрыяюць развіццю ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.
Акрамя асалоды гульні на роднай мове, можна будзе атрымаць падаруначкі і паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі смоўжыка — галоўнага героя гульняў. Правядзіце час з задавальненнем і карысцю. Чакаем вас!

Уваход вольны!

Увага! Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па тэлефонах (з 12:00 да 19:00 у буднія дні, з 12:00 да 18:00 у суботу) або анлайн у любы час у гугл-форме.

Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Адрас: “Кніжная шафа”, пр-т. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ