Гурт M.G. дае сольны канцэрт

06.07.2014 21:00 - 23:00 TNT Rock club (ул. Революционная, 9) Бясплатнае

Слухачоў чакае прэзентацыя новага альбома “К чорту гарэлку” 6 ліпеня (песня “к чорту гарэлку” на словы Л. Генiюш).

Гурт «M.G.» (раней Metalgues ) быу заснаваны у 2008 годзе у горадзе Навагрудку гiтарыстам Кулiкам Германам, а так сама вакалiстам i бас гiтарыстам Уладзiславам Мазалеуcкiм. У склад гурта быў запрошаны бубнач Артур Кулiк.

У такiм складзе хлопцы пачалi працу над сваiм музычным матэрыялам. У канцы 2008 года было вырашына узяць у склад гурта яшчэ аднаго гiтарыста. За час свайго існавання гурт выпусціу дэма альбом у 2008 годзе, а так сама альбом “Energy of rock” у 2011 годзе. За сваю гісторыю гурт выступаў на такіх фестывалях, як “Басовішча”, “Live in rock”, “Музыкальный апельсин”, наведаў шмат рыцарскіх фестываляў (Мстыслаў, Каменец і г.д.), выступаў у розных клубах, ды наведаў шмат розных гарадоў нашай краіны.

Пасля невялікага перапынку, звязанага з сыходам гітарыста ў войска, ў канцы лютага 2014 года гурт пачынае запіс новага альбома “К чорту гарэлку”.

Прэзентацыя новага альбома “К чорту гарэлку” адбудзецца у клубе ТNТ 6 ліпеня!


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ