Гурт “Палац” – “Каляды ў вялікім горадзе”

06.01.2014 19:00 - 22:00 Клуб “Re:Public” (Прытыцкага, 62) Бясплатнае

Гурт “Палац” запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт “Каляды ў вялікім горадзе” адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта “Палац” – “Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам”, які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея  “Каляды ў вялікім горадзе” цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзення імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінску – Re:Public.

Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня – у сакральны час”, – кажа Алег Хаменка.

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт “Палац” рыхтуе вялікую сольную праграму – музыкі сыграюць песні з свайго апошняга альбому “Кола грукатала”, свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год. “Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!”, – кажа лідар “Палацу”.

Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты “Літы Талер”, “Ветах” і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.

Арганізатары “Калядаў у вялікім горадзе” заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях. Пэўных патрабаванняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

Відэа з канцэрту “Каляды ў вялікім горадзе-2013” https://www.youtube.com/watch?v=IoMcYGiWSbc

6.01.2014. Каляды ў вялікім горадзе: вялікі сольны канцэрт гурта “Палац”. Пры падтрымцы Guda, «Ветах», «Літы Талер». Re:Public, Мінск, вул.Прытыцкага, 62 (ст.м.Кунцаўшчына). 19.00

Квіткі – 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Выстава відзікаў у Мінску

24.04.2025 11:00 - 25.05.2025 18:00 Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

«Крамбамбуля» ў Вільні

31.05.2025 (19:00 - 21:00) Vakaris (A. Stulginskio g.8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ