Гутарка з Вальжынай Морт у кнігарні Логвінаў

14.02.2018 19:00 - 19:00 Кнігарня “ЛогвінаЎ” (пр-т. Незалежнасці, 37А) Уваход вольны

Лесвіца ў неба Джойса для празаікаў і паэтаў: вучымся мастацкай мове, чытаючы апавяданне «Мёртвыя». Адкрытая гутарка з Вальжынай Морт у межах Школы маладога пісьменніка.

14 лютага ў кнігарні «Логвінаў» паэтка, выкладчыца крэатыўнага пісьма ў Карнэльскім універсітэце Вальжына Морт правядзе гутарку, прысвечанаю ўзаемасувязі празаічнага і паэтычнага ў тэксце. Гутарка пройдзе ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларуских пісьменнікаў” і VIІ Міжнароднага паэтычнага фестываля «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Асновай для гутаркі стане апавяданне Джэймса Джойса «Мёртвыя» (The Dead) – фінальны тэкст з ягонага зборніка «Дублінцы». Вальжына Морт падзеліцца сваім бачаннем таго, як працуе мастацкае слова Джойса, а таксама адкажа на пытанні пра тое, што паэты і паэткі могуць узяць з празаічнага тэксту, а празаікі – з паэтычнага.

Уваход на імпрэзу вольны. Пачатак у 19.00. Адрас кнігарні «Логвінаў»: праспект Незалежнасці, 37А.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ