Гендарны аспект моўных паводзінаў: ад тэорыі да практыкі

24.03.2018 17:00 - 17:00 Еўрапейскі каледж Liberal Arts в Беларуси (12 ауд.) (вул. Кастрычніцкая, 19Б) Бясплатнае

Лекцыя Вольгі Гапеевай прысвечана разгляду ўзаемастасункаў мовы і гендарнай ідэнтычнасці.

На сённяшні дзень адным з самых дыскусійных пытанняў лінгвістыкі застаецца пытанне суаднесенасці думкі і рэальнасці. І хоць часта можна пачуць, што мова – гэта інструмент для камунікацыі, сёння ёсць нямала даследаванняў, якія сведчаць пра тое, што мова – значана больш, чым канал, праз які мы транслюем свае думкі.

Усё робіцца яшчэ больш складаным, калі мы пачынаем разважаць пра мову і ідэнтычнасць, дзе гендарны складнік грае не апошнюю ролю. Як паважаць адно адное ў мове і як супрацьстаяць вербальнаму гвалту? Якія стратэгіі пераадолення сексізму існуюць і чаму тое, што пасуе для беларускай не пасуе для англійскай? Ці бываюць мужчынскія і жаночыя мовы, гаворкі, тэксты? І ці можна даць адназначныя адказы?

Пра лектарку:

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – беларуская паэтка, перакладчыца, мыслярка, лінгвістка. Кандыдат навук, дацэнт. Сярод навуковых інтарэсаў – філасофія мовы, перакладазнаўства, сацыялогія цела (цялесныя практыкі), гендарная праблематыка ў культуры і літаратуры. Мае больш за 40 навуковых публікацый, суаўтарка манаграфіі “Gender in Language, Speech and Dialect. Belarusian Experience” (2017).

Аўтарка кніг “Граматыка снегу”, “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, “Сумны суп”, “(в)ядомыя гісторыі” і інш. Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету, вершы друкаваліся ў ЗША, Грузіі, Аўстрыі, Нямеччыне і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.).

Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

www.hapeyeva.org

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Гендарнага модуля ECLAB.

Мерапрыемства ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Гуканне вясны ў Віцебску (6+)

21.03.2026 (12:00 - 15:00) (вул. Чайкоўскага, 3 і 5)

Лекцыя «У карагодзе мы былі...» у Мінску

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

22.03.2026 (11:30 - 14:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ