Тэатралізавана-інтэрактыўная падзея «І сэрца ў нас нібы адно…»

17.09.2021 18:00 - 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30) Бясплатнае

17 верасня ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею «"І сэрца ў нас нібы адно..." Актуальная класіка: Максім Танк — змаганне за свабоду». Гэтае мерапрыемства прымеркавана да знакавай даты ў нашай гісторыі — 17-га верасня 1939 года.


Максім Танк — гэта не проста вялікі паэт, гэта — знак, сімвал нашай краіны. Зорка заходнебеларускай паэзіі, чалавек, які супрацьстаяў польскай аўтарытарнай сістэме Пілсудскага. Ён выдатна паказаў характар беларуса, ідэальную Беларусь ў сваіх паэмах «Нарач», «Кастусь Каліноўскі» і дзівосных свабодалюбівых вершах.

Сёння, калі пачынаецца новы вучэбны сезон, хочацца па-новаму адкрыць для сябе творчасць Максіма Танка напярэдадні свята 17-га верасня.

Аўтар і вядучы — Васіль Дранько-Майсюк.

Уваход па квітку ў музей.


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ