Ігар Бабкоў і Альгерд Бахарэвіч у Магілёве

23.03.2015 19:00 - 22:00 Цэнтр "Кола" (завулак Чкалава, 16) Бясплатнае

23 сакавіка ў Магiлёве ў Цэнтры “Кола” (завулак Чкалава, 16) Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць другую з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Альгерд Бахарэвіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча узнагароджвалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за “Малую медычную энцыклапедыю” і “Гамбургскі рахунак”. Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман “Хвілінка”.

 

Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Пасольствам Рэспублікі Польшча плануе цягам некалькіх тыдняў зладзіць “Сустрэчы з Гедройцам” у Гомелі, Гродне і Беластоку. Арганізатары Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Строчыцкія перазвоны-2026 у Азярцы

20.09.2026 (13:00 - 14:30) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ