Імпрэза «Чалавек з крылатай фантазіяй» у Мінску

15.07.2026 18:00 - 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 30 BYN
15 ліпеня, у сераду, музей Якуба Коласа запрашае на імпрэзу «Чалавек з крылатай фантазіяй» з унучкай Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыяй Міцкевіч.

Якуб Колас і Янка Маўр — выдатныя літаратары, настаўнікі, сябры і сваякі.

Іх знаёмству і стасункам і прысвечана літаратурная сустрэча. А правядзе яе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра Марыя Міцкевіч.

Падчас імпрэзы вы:

  • даведаецеся пра знаёмства, сяброўства і ліставанне пісьменнікаў, пра іх псеўданімы;

  • убачыце мемарыяльныя рэчы з сямейнага архіва нашчадкаў Янкі Маўра і пачуеце цікавыя гісторыі, з німі звязаныя: падарункі ад эсперантыстаў, падарункі Янкі Маўра членам яго сям’і, кнігі з аўтографамі;

  • даведаецеся, якім нялёгкім было жыццё Янкі Маўра і колькі разоў ён стаяў на грані паміж жыццём і смерцю;

  • паспрабуеце крушон — французскі дэсертны напой, зроблены па сямейным рэцэпце. На 70-годдзе Янка Маўр падарыў свайму сябру Якубу Коласу набор для крушону;

  • пачуеце вершы-прысвячэнні Янку Маўру, смешныя сямейныя гісторыі;

  • пагуляеце ў квіз-гульню па творах Янкі Маўра і краінах, якія ён з такой дакладнасцю апісваў. Пераможцы атрымаюць прызы — такія ж самыя, як некалі дарыў Якуб Колас сваім сябрам.

Квіткі — 30 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ