Імпрэза «Гуляла пава» ў Гомелі

17.05.2025 17:00 - 22:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае



У суботу, 17 траўня, у філіяле Веткаўскага музея ладзяць Ноч музеяў і запрашаюць на імпрэзу «Гуляла пава».





Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава.

На «Ноч музеяў» прэзентуюць новую выставу «Паўлін, кажаш?»

Яшчэ пакажуць рэканструкцыю архаічнага абраду «Гуканне вясны».

Зладзяць «птушыныя» майстар-класы: вы зможаце сплесці саламяную птушку-абярэг, зрабіць ляльку-мотанку «Птушка-радасць», птушку-выцінанку.

І пакажуць, як неглюбчанкі завязвалі хустку, каб у выніку атрымалася птушка — з дзюбкай, крыльцамі і хвосцікам

 Правядуць спеўныя майстар-класы: паспяваеце разам веснавыя песні, паводзіце карагоды, пагуляеце ў гульні.

Пасля 20-й гадзіны будуць традыцыйныя танцы пад гармонік!

 А ў 21:00 можна будзе нацешыцца мелодыкай народных песень падчас выступу фальклорнага ансамбля «Збіцень».

Па добрай традыцыі ўвесь вечар будуць мяняць вашы манеткі любога наміналу на смачнейшую гарбату з самавара.


 Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ