Імпрэза і выстава «Птушкі па-за палітыкай?» у Вільні

26.10.2024 - 02.11.2024 17:00 - 20:00 прастора «Кропка» (Savičiaus g. 6) Бясплатнае


У суботу, 26 кастрычніка, у прасторы «Кропка» адкрываецца выстава «Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы беларусаў за прыроду і дэмакратыю».






Дата і час: 26 кастрычніка ў 17.00

Месца: прастора «Кропка», Savičiaus g. 6, Вільня 




Імпрэза ў межах выставы складаецца з трох кампанентаў: інфармацыі, мастацтва і салідарнасці.

 Інфармацыйныя стэнды апавядаюць пра Беларусь у кантэксце яе двух найвялікшых скарбаў: людзей і прыроды. 

Фотакалажы знаёмяць наведвальнікаў з птушкамі ў беларускім палітычным асяроддзі. 

Падчас імпрэзы вы маеце магчымасць сімвалічна адправіць птушку з прывітаннем беларускім экаактывіст:кам у зняволенні і тым самым падтрымаць іх. 



Выстава ж будзе працаваць па 2 лістапада. Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ