Імпрэза «Інтэрв’ю. Павел. Пашасея» ў Варшаве

08.05.2026 18:30 - 20:30 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае
У пятніцу, 8 траўня, Тутэйшы тэатр запрашае на імпрэзу «Інтэрв’ю. Павел. Пашасея».

Удзел бярэ ‎актор «Тутэйшага тэатра» спадар Павел.

Вось што кажа герой:

«Першапачаткова маім словам на афішы мусіла быць «Адысея», але на такую глыбу трэба вырашыцца. З аднаго боку я не вырашыўся, бо сорамна і страшна, што не уздыму, з іншага – у меня ўсё ж свая «Пашасея», і мінулым годам я сустракаўся і сустракаўся з прызнаннем гэтага факта. Таму вельмі хочацца паразмаўляць пра сорам, страх і пра набыткі мінулага года, якія пачаліся са страты. Развітання, калі больш дакладна і меньш драматычна.

‎Прынясу з сабой некалькі ўласных тэкстаў, прапаную разам паджэміць з гуртам «1234» і пагутару са сваім госцем – Ромам Свечнікавым, аўтарам вядомых мне кніг «Рома едзе», псіхолагам і вядучым мужчынскіх тэрапеўтычных групаў, пра якія таксама пойдзе гаворка. Буду рады перамагчы сорам і страх разам і пазнаёміцца. Запрашаю ў пашадарожжа!»

‎Праект «Інтэв’ю. Шчырасць» нарадзіўся ў Менску, свае інтэрв’ю давалі кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус, музыка і мастак Андрусь Такінданг, спявачка Кацярына Ваданосава, музыка Сяргей Пукст, Diafilm Live, рэжысер Юра Дзівакоў, гісторык Ігар Стакевіч, паэтка Юлія Шатун і інш. ‎

‎Уваход вольны, данаты вітаюцца. Запісвайцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

«Жывая бібліятэка» ў Вільні

23.05.2026 (12:00 - 16:00) бар Paviljonas (Pylimo g. 21B)

Творчая сустрэча з тоні лашдэн у Варшаве

23.05.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ