Імпрэза «Monologue of female artists» у Варшаве

08.03.2024 18:00 - 21:00 Społeczna Instytucja Kultury Krytyki Politycznej (Jasna 10) Бясплатнае
 


У пятніцу, 8 сакавіка, арт-праект «Revolution» запрашае на імпрэзу «Monologue of female artists», прысвечаную Дню жаночай салідарнасці і вызвалення.





Дата: 8 сакавіка

Час: з 18.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: Społeczna Instytucja Kultury Krytyki Politycznej, Jasna 10, Варшава 



У межах імпрэзы паразмаўляюць з трыма польскімі мастачкамі пра феміністычнае мастацтва, пакажуць іх выбраныя карціны і, нарэшце, зладзяць перформанс эксперыментальнай беларускай музыкі ад KETEVAN.

 На працягу ўсяго мерапрыемства адбудзецца паказ кароткаметражнага фільма «3.14159», які складаецца з трох частак: «Цела ў мастацтве», «Цела ў вайне» і «Цела ў палітыцы», а таксама трох серый серыяла «Маналог адной мастачкі».


Вось якая праграма:

 18:00 — 21:00 прагляд кароткаметражнага мастацкага фільма «3.14159» і трох серый «MOOFA»;

18:00 — 19:00 майстар-класы па стварэнні зінаў ад Zofia Kuryło і Veta M. (запісвайцеся па спасылцы);

19:00 — 20:30 панэльная дыскусія з удзелам польскіх фем-мастачак Хелены Сцясны, Кінга Бурэк і Магдалены Лапіньскай-Розенбаўм;

 20:40 — 21:00 жывы сэт беларускай эксперыментальнай музыкі ад KETEVAN 



Мова мерапрыемства — польская (на майстар-класах таксама будзе перакладчык на рускую і ўкраінскую мовы). 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ