Імпрэза «Паштовыя прыпынкі мінулага» ў Суле

30.07.2022 - 31.07.2022 14:00 - 17:00 парк гісторыі Сула ад 20 рублёў

Апошнія ліпеньскія выходныя, 30 і 31 ліпеня, у парку гісторыі Сула — імпрэза «Паштовыя прыпынкі мінулага», прысвечаная гісторыі беларускай пошты.



Дата: 30 і 31 ліпеня

Час: з 14.00

Месца: парк гісторыі Сула, Стаўбцоўскі раён


Цяпер штат пошты ў большасці складаюць жанчыны, але да сярэдзіны ХІХ стагоддзя на гэтую службу прымалі выключна мужчын.

Адукаваных, моцных і вынослівых, якія ведалі геаграфію і некалькі моў, а таксама мелі добрую памяць (каб найбольш важныя паведамленні перадаваць вусна).

Наведвальнікам прапануюць праехацца па сульскім паштовым тракце і праз прызму мінулых часоў даслаць эксклюзіўную паштоўку-паведамленне ў любую мясціну. А яшчэ даведацца мноства цікавых фактаў пра пошту.




Вам можа быць цікава

Лекцыя Змітра Юркевіча «Ганна Герыч пра Рэйтанаў, Радзівілаў і Ішкалдзь» у Мінску

28.05.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Берасцейская маёўка-2026 у, вядома ж, Брэсце

30.05.2026 (19:00 - 22:00) археалагічны музей «Бярэсце» (Крэпасны праезд, 15)

Chornabrova ў Познані

30.05.2026 (19:00 - 22:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ