Імпрэза «рЭвалюцыя Зайца» ва Уроцлаве

01.04.2023 - 02.04.2023 10:00 - 15:00 Klub Pod Kolumnami (pl. Świętego Macieja 21) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 1 і 2 красавіка, беларусаў Уроцлава ад 4 да 99 гадоў запрашаюць на «рЭвалюцыю Зайца»!



Дата і час: 1 красавіка ў 10.00; 2 красавіка ў 10.00 і 12.00; трэнінг — 2 сакавіка ў 14.00

Месца: Klub Pod Kolumnami, pl.Świętego Macieja 21, Уроцлаў



Вас чакае выстава і спектаклік па народнай казцы «Ліс і заяц».

А яшчэ майстар-клас, дзе кожны з вас зможа стварыць свайго ўласнага героя з паперы.


У імпрэзы ачмурэнны аўтарскі склад:

Аўтарка і мастачка праекта — Таццяна Дзівакова

Рэжысер — Юрый Дзівакоў

Кампазітарка — Вольга Падгайская

Аўдыя-мастэрынг — Віталь Эппаў

Відэа і фота — Паўліна Камарова

Паказаў будзе ажно тры, таму месцаў хопіць усім!


А яшчэ 2 сакавіка а 14-й у межах праекта будзе псіхалагічны трэнінг для бацькоў па тэме адаптацыі ў вымушанай эміграцыі.


Уваход вольны. Проста рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

18.07.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ