Майстар-клас па гарлячках у Гомелі (12+)

18.07.2026 14:00 - 16:00 філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а) 13 BYN
У наступную суботу, 18 ліпеня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць майстар-клас па гарлячках.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер.

Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту.

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома.

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру.

Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Кошт — 13 рублёў. Запісвайцеся загадзя па нумары +375 232 50-96-98 (з 9.30 да 18.00).



Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ