Імпрэза «Таямніцы кахання» ў Лошыцкай сядзібе ў Мінску

04.02.2023 16:00 - 08:00 Лошыцкая сядзіба (праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10) па запыце

У суботу, 4 лютага, у Лошыцкай сядзібе — музыкальна-тэатральная імпрэза «Таямніцы кахання», прысвечаная 215-й гадавіне з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.



Дата: 4 лютага

Час: 16.00

Месца: Лошыцкая сядзіба, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10, Мінск


Ладзяць яе выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірына Лой (сапрана) і Аляксандр Данілаў (фартэпіяна).


У гісторыю Лошыцкай сядзібы заснавальнік беларускай драматаургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч увайшоў як сябра гасціннага гаспадара Яўстафія Станіслава Прушынскага і як аўтар твораў «Купала» і «Вечарніцы», у якіх галоўныя героі — жыхары вёскі Лошыца.


Праграма імпрэзы ўключае старонкі літаратурнай творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і музычна-тэатральнай спадчыны Станіслава Манюшкі. Разам з Ірынай Лой і Аляксандрам Данілавым вы ўзгадаеце таямніцы кахання герояў «Пінскай шляхты», «Купалы» і «Вечарніц».

Будуць таксама арыі гераінь манюшкаўскіх аперэтты «Латэрэя» (1841) і оперы «Графіня» (1860).

У імпрэзе бярэ ўдзел Таццяна Левіцкая (скрыпка).


Квіткі можна замовіць па тэлефоне (017) 396 18 86 ці праз электронную пошту loshytsa@gmail.com.








Вам можа быць цікава

Выстава «Іншыя» ў Магілёве

16.07.2025 17:00 - 03.08.2025 18:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha ў Мінску

19.07.2025 12:00 - 20.07.2025 22:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 4а)

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ