Імпрэза «У пошуках краіны Жаданай» у Варшаве

24.03.2024 - 26.03.2024 17:00 - 21:00 (Puławska, 114) Бясплатнае
 

У нядзелю, 24 сакавіка, а таксама ў аўторак 26-га лялечны тэатр вольнай Беларусі «Батлейка» разам з Хорам Вольных Беларусаў запрашае на імпрэзу «У пошуках краіны Жаданай», прымеркаваную да Дня Волі.





Дата і час: 24 сакавіка ў 17.00; 26 сакавіка ў 19.00

Месца: Puławska, 114, Макотув, Варшава



Ці існуе яна, краіна, дзе ўсё добра і ўсім добра? 

Ці мае сэнс блукаць па свеце ў пошуках яе?

 Ці даюць плён пакуты і выпрабаванні? 

Ці ёсць выйсце з безнадзейных сітуацый?

 Ці існуе сапраўдная свабода? 


Аўтары музычнага спектакля «У пошуках краіны Жаданай» разам з акторамі, музыкамі і гасцямі паспрабуюць пераасэнсаваць твор Астрыд Ліндгрэн «Міа, мой Міа» у кантэксце сучасных падзей. 

У выкананні хору прагучаць хіты беларускіх і замежных аўтараў, некаторыя — упершыню ў харавой аранжыроўцы. 

Працягласць — каля гадзіны з невялікім кавалачкам. 


Мова — беларуская з перакладам на польскую. 

Без узроставых абмежаванняў. 


Уваход вольны, без рэгістрацыі, і можна заданаціць на развіццё праекта.



 Просяць толькі не спазняцца, каб нічога істотнага не адбылося без вас.





Вам можа быць цікава

Выстава арт-суполкі Øyebliik у Беластоку

01.06.2026 10:00 - 01.07.2026 20:00 Chill Time Club (ul. Św. Rocha 5, 32)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

MALDZIS-фэст у Варшаве

13.07.2026 (17:00 - 19:00) Музей сучаснага мастацтва (Marszałkowska 103)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ