Імпрэза "Жанчына, жыццё, воля" ў Вільні

07.03.2026 18:00 - 19:00 Замак (Naujoji Riovoniu, 10) Бясплатна

У суботу, 7 сакавіка, у беларускім Замку адбудзецца вечар пра жанчын і для жанчын "Жанчына, жыццё, воля".


"Жанчына, Жыццё, Воля" - лозунг іранскіх дэмакратаў, але сёння гэтыя словы гучаць асабліва блізка і нам.

У беларускай гісторыі жанчына стала сімвалам неверагоднай сілы, мірных пераменаў і надзеі на светлую будучыню.

Яна - голас, які не маўчыць.

Яна - памяць, якая не знікае.

Яна - воля, якую немагчыма зламаць нават у калоніі.

У праграме:

✔️ чытанне вершаў беларускіх (і не толькі) паэтак;

✔️ квіз пра жанчын, якія змянялі і змяняюць свет;

✔️ гісторыі пра жанчын-палітзняволеных;

✔️ прастора салідарнасці і падтрымкі.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Майстар-клас па набіванцы ў Полацку

18.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ